Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне каранавірусам заразіліся больш за 1500 мэдыкаў, на Гомельшчыне — больш за 500


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Больш за 1500 мэдыкаў на Віцебшчыне заразіліся каранавіруснай інфэкцыяй, на Гомельшчыне — больш за 500.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Эпідэміялягічная сытуацыя на Віцебшчыне пры ўсёй стабільнасьці застаецца складанай, з 1 красавіка па 12 траўня выпісалі больш за 5400 пацыентаў, якія выздаравелі пасьля пнэўманіі. Да працы прыступілі 308 мэдыкаў, якія перанесьлі каранавірусную інфэкцыю», — паведаміў 13 траўня начальнік галоўнага ўпраўленьня па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму Міхаіл Вішнявецкі, яго цытуе газэта «Віцьбічы».

Колькі ўсяго мэдыкаў Віцебшчыны заразіліся каранавірусам ад пачатку эпідэміі, Вішнявецкі не ўдакладніў.

Учора, 12 траўня, Вішнявецкі казаў, што «20% мэдработнікаў, якія былі інфікаваныя каранавірусам, выздаравелі, у тым ліку і ад пнэўманіі, і прыступілі да працы». Калі лічыць, што 20% — гэта тыя ж 308 работнікаў і лічба за апошнія суткі не зьмянілася, атрымліваецца, што на Віцебшчыне агулам заразіліся каранавірусам 1540 мэдыкаў.

У Гомельскай вобласьці тым часам каранавірусам заразіліся ўжо больш за 500 мэдыкаў, паведамляюць «Сильные новости» са спасылкай на некалькі незалежных крыніц. Усяго на дадзены момант у Гомельскай вобласьці афіцыйна пацьверджаныя больш за 2600 выпадкаў заражэньня COVID-19, удакладняе выданьне.

Мінздароўя Беларусі не паведамляе статыстыку колькасьці заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй і сьмерцяў ад яго сярод мэдыцынскіх работнікаў.

Свабода зьбірае гісторыі пра лекараў, фэльчараў і мэдсясьцёр, якія сёлета страцілі жыцьцё, ратуючы беларусаў ад новай для чалавецтва хваробы. Дапоўніць сьпіс можна тут.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG