Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы спынілі выпрабаваньні рэмдэсівіру для лячэньня COVID-19 з этычных меркаваньняў


Пляшачка з рэмдэсівірам
Пляшачка з рэмдэсівірам

У ЗША спынілі клінічныя выпрабаваньні рэмдэсівіру — антывіруснага прэпарату, які да апошняга часу лічыўся найбольш пэрспэктыўным патэнцыйным лекам ад COVID-19.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі, спасылаючыся на амэрыканскі Нацыянальны інстытут алергіі і інфэкцыйных захворваньняў (NIAID), які праводзіў выпрабаваньні.

Выпрабаваньні былі спыненыя не з прычыны іх няўдачы, адзначае Бі-Бі-Сі, а, магчыма, якраз наадварот. Экспэрымэнт спынілі, не дачакаўшыся канчатковых вынікаў, каб не дапусьціць лішніх ахвяраў сярод пацыентаў з кантрольнай групы, якія прымалі пляцэба.

На практыцы гэтае рашэньне азначае, што ступень эфэктыўнасьці рэмдэсівіру ў барацьбе з каранавіруснай інфэкцыяй давядзецца спраўджваць нанава.

Папярэднія вынікі экспэрымэнту былі падведзеныя два тыдні таму, пасьля двух месяцаў выпрабаваньняў.

«Зьвесткі паказваюць, што рэмдэсівір аказвае адназначны істотны пазытыўны эфэкт, паскараючы выздараўленьне», — заявіў тады кіраўнік NIAID Энтані Фаўчы.

Праз пару дзён пасьля гэтай заявы амэрыканскія ўлады ўхвалілі выкарыстаньне рэмдэсівіру для лячэньня COVID-19 у экстраным парадку (то бок без праходжаньня абавязковай сэртыфікацыі).

Далейшыя выпрабаваньні былі спыненыя з увагі на іх канфлікт з мэдычнай этыкай. Калі прэпарат, які праходзіць клінічныя выпрабаваньні, можа хоць як дапамагчы ў барацьбе з інфэкцыяй, то пацыенты, якія прымаюць замест яго пляцэба (не падазраваючы гэтага), рызыкуюць памерці толькі таму, што выпадкова трапілі ў кантрольную групу. А калі даць лекі ўсім хворым без выключэньня, то парушаюцца ўмовы выпрабаваньня, і вызначыць эфэктыўнасьць прэпарату становіцца немагчыма.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG