Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу ў шпіталі для хворых на COVID-19 быў пажар, 5 чалавек з рэанімацыі загінулі


Пажар, ілюстрацыйнае фота
Пажар, ілюстрацыйнае фота

У шпіталі Сьвятога Георгія ў Санкт-Пецярбурзе, перапрафіляваным для пацыентаў з каранавірусам, у выніку пажару загінулі некалькі пацыентаў, паведамляе сайт «Фонтанка.Ру».

Паводле рэгіянальнага МНС, узгараньне ў мэдустанове здарылася раніцай 12 траўня, яму быў прысвоены другі падвышаны нумар. Цягам паўгадзіны пажар удалося лякалізаваць.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар пачаўся ў аддзяленьні рэанімацыі. Прычынай магло стаць кароткае замыканьне аднаго з апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх або яго няспраўнасьць.

Лекары да прыезду пажарных пачалі эвакуацыю пацыентаў, усяго вывелі каля 150 чалавек.

Аднак выратаваць удалося ня ўсіх. Загінулі пяць пацыентаў, падлучаных да апаратаў ШВЛ.

Напярэдадні буйны пажар здарыўся ў Падмаскоўі, дзе загінулі 10 пацыентаў госьпісу для старэлых і інвалідаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG