Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеіст Мялешка з каманды Лукашэнкі выпісаўся са шпіталя пасьля каранавірусу


Матч хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі супраць каманды Менскай вобласьці, 4 красавіка 2020 году. Дзьмітры Мялешка ў цэнтры, пад нумарам 19
Матч хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі супраць каманды Менскай вобласьці, 4 красавіка 2020 году. Дзьмітры Мялешка ў цэнтры, пад нумарам 19

Надзея Мялешка, жонка хакеіста Дзьмітрыя Мялешкі каманды Аляксандра Лукашэнкі, паведаміла 11 траўня ў Instagram, што ейны муж перамог каранавірус і ўзьяднаўся зь сям’ёй.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Станоўчы тэст на каранавірус у Дзьмітрыя Мялешкі пацьвердзіла 21 красавіка прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант. Пасьля таго, як стала вядома пра хваробу Мялешкі, астатнія гульцы хакейнай каманды Лукашэнкі здалі тэст на COVID-19. У канцы красавіка правяралася і сям’я хворага — тэсты не паказалі наяўнасьці вірусу.

Пры тым сам Аляксандар Лукашэнка, сьцьвярджае ягоная прэс-сакратарка, ня быў на самаізаляцыі і не здаваў тэсту на COVID-19.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG