Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 10 траўня
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
- Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі: трэці дзень запар 5 прызнаных сьмерцяў, пяты дзень запар 900+ новых выпадкаў, агулам 22 973 інфікаваных і 131 памерлы з пачатку пандэміі
- Беларускія рокеры граюць 12-гадзінны маратон у падтрымку мэдыкаў
- Сэлфі ля вечнага агню, пустыя вуліцы і салют. Плошча Перамогі 9 траўня
- Каго затрымалі за пратэст супраць параду падчас пандэміі
- У Нямеччыне ўсьлед за паслабленьнем абмежаваньняў — рост колькасьці заражэньняў
- У Брытаніі ўводзяць сыстэму папярэджаньня пра COVID-19 накшталт тэрарыстычнай пагрозы
- Чэхія больш не зьбіраецца падаўжаць надзвычайнае становішча
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ