Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тыдзень «першамая» і Радаўніцы беларусы менш выходзілі з дому, чым звычайна, — Google


Сэрвіс Google Maps працягвае публікаваць дэталёвы аналіз паводзінаў карыстальнікаў падчас пандэміі каранавірусу. Новая справаздача (PDF) ёсьць і пра Беларусь.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Справаздачы Google даюцца ў параўнаньні са «звычайнымі паводзінамі» да пандэміі каранавірусу, разьбітыя па тыднях. За тыдзень з 27 красавіка па 3 траўня, калі было толькі два працоўныя дні і выходныя ў сувязі з Радаўніцай і Днём працы, беларусы сталі:

  • на 39% менш хадзіць у рэстарацыі, кавярні, забаўляльныя цэнтры, музэі, кінатэатры і бібліятэкі (тыднем раней было –24% ад «звычайных паводзінаў»);
  • на 18% менш хадзіць у крамы, на кірмашы і ў аптэкі (тыднем раней на 2% менш);
  • на 15% больш хадзіць у паркі і сквэры (тыднем раней на 40% больш);
  • на 35% менш карыстацца грамадзкім транспартам (тыднем раней на 24% менш);
  • на 30% менш знаходзіцца на працоўных месцах (тыднем раней на 9% менш);
  • на 4% больш знаходзіцца дома (тыднем раней не было адхіленьня ад «звычайных паводзінаў»).

Зьвесткі тычацца ня кожнага чалавека ў сьвеце — толькі тых, хто карыстаецца сэрвісамі Google на смартфонах і не адключае гісторыі лякацыі.

Зьвесткі ананімныя. Іх публікуюць, каб дапамагчы ўладам ацаніць эфэктыўнасьць карантынаў і «сацыяльнага дыстанцыяваньня» (да заклікаў «заставацца дома» далучалася і Мінздароўя Беларусі, хоць карантыну ў краіне не абвяшчалі).

«Яндэкс»: на «дадатковых» выходных — як на звычайных

Расейская кампанія «Яндэкс» штодзень абнаўляе дасьледаваньне аб самаізаляцыі людзей у Расеі і краінах СНД, у тым ліку Беларусі, і «мапу самаізаляцыі». Гарадам выстаўляюцца балы ад 0 (як у час пік у звычайны дзень) да 5 (на вуліцах нікога). Рэйтынг складзены на падставе зьвестак аб геалякацыі карыстальнікаў сэрвісаў «Яндэксу» і не ахоплівае ўсё насельніцтва.

Паводле гэтага рэйтынгу, на «дадатковых» выходных беларусы зьніжалі актыўнасьць перасоўваньня так жа, як на звычайных: напрыклад, Менску ў буднія дні даюць 1,6–2,0 бала, на выходных — 2,9–4,0 бала.

На 8 траўня рэйтынг беларускіх гарадоў быў у межах ад 1,5 (Магілёў) да 2,4 (Жодзіна). Для параўнаньня, Маскве 8 траўня далі 2,8 бала, Санкт-Пецярбургу — 2,2, Смаленску — 1,9, Бранску — 2,5.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG