Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманым мэдыкам і актывістам зь Ліды сабралі 5 тысяч рублёў


Затрыманьні прыхільнікаў Ціханоўскага у Гомлі 7 траўня, ілюстратыўнае фота
Затрыманьні прыхільнікаў Ціханоўскага у Гомлі 7 траўня, ілюстратыўнае фота

Меней чым за суткі ў падтрымку затрыманым у Лідзе сабралі 4 705 рублёў.

Двух фэльчараў і яшчэ чатырох жыхароў Ліды напярэдадні затрымалі за сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Збор грошай у падтрымку затрыманых пачалі на плятформе MolaMola увечары 8 траўня. За гэты час грошы ахвяравалі трыста чалавек.

Фэльчараў зь Ліды Паўла Палейчыка і Алега Краўцова асудзілі на 7 сутак адміністратыўнага арышту за тое, што прыходзілі на сустрэчу з блогерам Ціханоўскім.

На такі ж тэрмін (7 сутак арышту) арыштаваныя яшчэ 2 жыхары Ліды: Максім Палонскі і Андрэй Паляковіч. Актывіст Павел Анціпкін пакуль чакае суду, яшчэ аднаго лідзяніна пакаралі штрафам у 270 рублёў.

Па ўсёй Беларусі 7–9 траўня затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек, якія падтрымлівалі Сяргея Ціханоўскага. Самога аўтара Youtube-каналу «Страна для жизни» затрымалі ў Магілёве 6 траўня, ён адбывае сваё ранейшае пакараньне арыштам на 15 сутак.

Ціханоўскі заявіў пра сваё жаданьне ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта. Здаць сьпісы ініцыятыўных груп трэба да 15 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG