Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рэпэтыцыі параду ў Менску мэдыкі ў ахоўных касьцюмах шпіталізавалі чалавека. ФОТА

абноўлена

На рэпэтыцыі параду каля стэлы «Менск-горад герой» 8 траўня мэдыкі ў ахоўных касьцюмах шпіталізавалі чалавека.

Супрацоўнікі АМАП, якія ахоўваюць пляцоўку для правядзеньня параду, паведамілі, што гэта чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус, які зьбег зь лякарні.

Аднак прэсавы сакаратр МУС Вольга Чамаданава абвергла гэтую інфармацыю ў размове з Радыё Свабода. Ёй невядомыя выпадкі, калі пацыенты са станоўчым тэстам на COVID-19 самавольна пакідалі шпіталі. Яна зьвярнула ўвагу, што праваахоўныя органы сочаць за тым, ці выконваюць людзі абавязковы для іх рэжым самаізаляцыі, а ў выпадку яго парушэньня, прымаюць прадугледжаныя заканадаўствам захады.

Пасьля агляду мэдыкамі чалавека забрала машына хуткай дапамогі.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG