Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі за суткі зноў выявілі больш як 10 тысяч выпадкаў COVID-19


Мэдык выходзіць з намётавай лябараторыі пад Масквой.
Мэдык выходзіць з намётавай лябараторыі пад Масквой.

У Расеі за апошнія суткі пацьверджана 10 699 выпадкаў заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй. Памерлі 98 чалавек. Пра гэта паведамляе апэратыўны штаб барацьбы з распаўсюджваньнем COVID-19.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Усяго з пачатку эпідэміі колькасьць інфікаваных у Расеі дасягнула амаль 188 тысяч, памерлі 1723 пацыенты.

Паводле дадзеных Расспажыўнагляду, за мінулы дзень праведзена больш за 184 тысячы тэстаў. Пад мэдычным наглядам застаюцца больш як 292 тысячы чалавек.

Пасьля 11 мая ў Расеі павінен завяршыцца так званы рэжым непрацоўных дзён. Расспажыўнагляд заявіў пра зьняцьцё абмежаваньняў, уведзеных з прычыны эпідэміі каранавіруснай інфэкцыі, у тры этапы. Аднак рашэньне пра паслабленьне карантынных захадаў будуць прымаць кіраўнікі рэгіёнаў.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін падоўжыў ужо так званы рэжым самаізаляцыі ў горадзе да 31 траўня. Да гэтага часу масквічам па-ранейшаму будзе забаронена шпацыраваць і займацца спортам на адкрытым паветры. Пры гэтым будзе адноўленая праца прамысловых і будаўнічых кампаній. Прадпрыемствы сфэры паслуг застануцца зачыненыя. З 12 траўня ў грамадзкіх месцах і транспарце масквічы будуць абавязаныя насіць маскі і пальчаткі.

У Маскве ад пачатку эпідэміі выяўлена больш за 98,5 тысячы выпадкаў COVID-19. Памерлі 956 чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG