Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогерку з Уханю чытае 380 млн чалавек. Насуперак цэнзуры і нацыяналістам, выйдзе кніга


Ухань пасьля адмены карантыну
Ухань пасьля адмены карантыну

Пісьменьніца з Уханю Фан Фан вяла дзёньнік падчас карантыну. У чэрвені пабачыць сьвет яго ангельскі і нямецкі пераклады. У Кітаі аўтарка стала аб’ектам вострай крытыкі нацыяналістаў.

Фан Фан — гэта псэўданім пісьменьніцы Ван Фанг, 64-гадовай ляўрэаткі прэстыжных кітайскіх літаратурных прэміяў.

«Сьмерць штораз бліжэй і бліжэй. Памёр кузэн суседа, потым малодшы брат знаёмай. У сябра памёр бацька, пасьля памерла ягоная маці і жонка, а затым памёр і ён сам. Калі людзі навокал плачуць, мне самой цяжка плакаць».

Гэта адзін з допісаў гучнага інтэрнэт-дзёньніка з закрытага гораду. Ад студзеня яго чыталі мільёны людзей, і гэтыя допісы падзялілі Кітай. Адныя хваляць Фан за апісаньне індывідуальных пакутаў падчас эпідэміі, а іншыя абвінавачваюць у здрадзе краіны. На думку апошніх, «Wuhan Diary» — гэта ідэальны аргумэнт для Захаду, які сёньня вінаваціць Кітай у грэбаваньні праблемай і заражэньні ўсяго сьвету.

Пра папулярнасьць дзёньніка ў Кітаі сьведчыць 380 мільёнаў пераходаў на профіль пісьменьніцы ў Weibo, кітайскім аналягу Twitter, дзе і зьяўляліся допісы. Некаторыя зьнікалі праз пару хвілінаў, бо іх зьнішчала кітайская цэнзура.

Фан Фан мела абмежаваны доступ да навінаў. У дзёньніку яна цытуе размовы са знаёмымі, уражаньні з рэдкіх шпацыраў па горадзе, свае ўласныя думкі.

24 сакавіка ва Ўхані скончыўся карантын. Паводле афіцыйных дадзеных, каранавірусам там заразіліся больш за 50 тысяч чалавек, а памерлі 3869.

Аўтарка закрыла свой дзёньнік, дадаўшы, што гэта яшчэ не канец.

«Я не перастану пісаць і дамагацца, каб вінаватыя былі пакараныя. Незалежна ад таго, што думаюць наверсе, мы, жыхары Ўханю, зачыненыя ў дамах больш за два месяцы, як сьведкі трагічнага моманту ў нашым горадзе, абавязаныя патрабаваць справядлівасьці ад імя тых, хто загінуў без патрэбы».

«Кажуць, што многія толькі цяпер прачынаюцца; яны зьдзіўленыя, бо раптам зразумелі, што скандаваньне пустых лёзунгаў зноў і зноў пра тое, наколькі дзівосная гэтая краіна, ня мае ніякага сэнсу. Яны ўбачылі поўную бессэнсоўнасьць дзеячаў, якія марнавалі час на курсах палітычнай думкі і лілі ваду, замест таго, каб дзейнічаць», — напісала яна 4 лютага.

На Захадзе «Дзёньнік з Уханю» выйдзе ў чэрвені ў выдавецтве Harper Collins, якое належыць мэдыямагнату Рупэрту Мёрдаку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG