Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прасьпяваю адну песьню і зноў маску надзену». Саладуха пра канцэрт 9 траўня


Аляксандар Саладуха
Аляксандар Саладуха

Сьпявак Аляксандар Саладуха расказаў карэспандэнту Свабоды, што сьвяточны канцэрт на 9 траўня адбудзецца ў 21.30 на плошчы Перамогі, адкуль будзе весьціся трансьляцыя па БТ. На ім выступяць артысты зь Беларусі.

«Тэматыка цікавая, прыдумаў рэжысэр Аляксандар Вавілаў — песьні пра гарады-героі Керч, Мурманск, Новарасійск, Менск, Кіеў, Маскву, Берасьцейскую крэпасьць... Мне дасталася вельмі прыгожая песьня пра Мурманск».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

8 траўня пройдзе рэпэтыцыя. Саладуха пакуль ня ведае дакладна, ці будуць на плошчы гледачы.

«Але калі будзе канцэрт, то напэўна будуць».

Ці баіцца Аляксандар Саладуха заразіцца каранавірусам?

«Я заўсёды перасоўваюся па горадзе і ў машыне ў масцы, і кіроўца ў мяне ў масцы. Прыеду, дайду да пляцоўкі ў масцы. Перад выхадам на сцэну, людзі ж калі і будуць, то далёка, маску здыму, вазьму мікрафон, прасьпяваю адну песьню і зноў маску надзену, у машыну — і паеду. Апрануся таксама адразу дома, каб не заходзіць у грымёрку. Парковачныя месцы будуць там, дзе ўваход у парк імя Горкага. Я думаю, што акуратна, спакойна ў масцы падыду», — сказаў Аляксандар Саладуха.

Для канцэрту плянуюць усталяваць экран даўжынёй 46 мэтраў і вышынёй 6,5 мэтра, а ў цэнтры плошчы партэр на 500 месцаў. Як вынікае з тэндэру на сайце дзяржзакупаў, яшчэ каля 3000 чалавек павінны разьмясьціцца вакол.

Ці ёсьць небясьпека, што гледачы, калі яны прыйдуць на канцэрт, могуць заразіцца каранавірусам?

«Я думаю, што яны будуць на адлегласьці адзін ад аднаго. Магчыма, наогул без гледачоў будзе. Ня ведаю», — сказаў Аляксандар Саладуха.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG