У расейскім горадзе Чарапаўцы 9 траўня праз пагрозу каранавірусу будуць забароненыя ўсе мерапрыемствы, дзе могуць сабрацца больш за тры чалавекі. Пра гэта заявіў мэр гораду Вадзім Германаў.
«Калі дзесьці будзе заўважана масавае скапленьне людзей, адразу прыедзе АМАП, паліцыя будзе дзейнічаць жорстка», — папярэдзіў мэр.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
У Чарапаўцы на 8 траўня заплянавана адкрыцьцё «Сьцяны памяці» з абмежаваным лікам удзельнікаў, наведваньне экспазыцыі «Санітарны эшалён» і ўскладаньне кветак да вайсковага мэмарыялу. Традыцыйнае для Расеі шэсьце «Несьмяротны полк» сёлета ў горадзе таксама адмененае. Жыхары могуць разьмясьціць партрэты вэтэранаў на бальконах і машынах.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ