Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шпіталях Беларусі занятыя амаль дзьве траціны месцаў, прызначаных для хворых з COVID-19 і пнэўманіямі


Илюстрацыйнае фота.
Илюстрацыйнае фота.

Гэта вынікае зь перадачы на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1». Агулам было сказана, што для хворых з COVID-19 і пнэўманіямі ў краіне вылучана 18,6 тысяч ложкаў, піша TUT. by

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Цяпер, паводле «Беларусь 1», занятыя каля 12,5 тысяч ложкаў. Свабоднымі застаецца каля 6 тысяч месцаў. Усяго ж у шпіталях Беларусі каля 80 тысяч ложкаў.

На мінулым тыдні намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан паведамляла, што занятыя 9,5 тысячы ложкаў. З гэтага вынікае, што за апошні тыдзень колькасьць пацыентаў з COVID-19 у шпіталях вырасла прыкладна на траціну — на тры тысячы чалавек.

Паводле «Беларусь 1», у Віцебску на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх знаходзяцца 25 чалавек. Усяго ж у краіне 2257 апаратаў ШВЛ, ёсьць таксама рэзэрвовы парк з наркозна-дыхальнага абсталяваньня, якое пры патрэбе таксама можа быць залучана для дапамогі хворым з COVID-19.

У эфіры «Беларусь 1» таксама прагучала, што сьпікер Савету Рэспублікі Натальля Качанава рэгулярна праводзіць сэлектарныя нарады з кіраўнікамі шпіталяў Менску. Яна расказала аб прапанове ўсталяваць апараты кампутарнай тамаграфіі (КТ) у кожным раёне Менску — у паліклініцы.

«Цяпер падрыхтаваныя паліклінікі, у якіх будуць пастаўленыя апараты КТ», — сказала Качанава.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG