Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Духоўнік менскага манастыра нагадаў, што трэба хадзіць у храм. А манастыр закрылі на два тыдні


Сьвята-Елісавецінскі жаночы манастыр у мікрараёне «Навінкі» ў Менску
Сьвята-Елісавецінскі жаночы манастыр у мікрараёне «Навінкі» ў Менску

30 красавіка на сайце Сьвята-Елісавецінскага манастыра зьявілася абвестка, што ў наступныя два тыдні богаслужэньні будуць праходзіць без прыхаджанаў. У гэты ж дзень на сайце апублікавалі тэкст духоўніка манастыра протаярэя Андрэя Лемяшонка, які нагадаў пра важнасьць наведваньня царквы, асабліва ў цяжкія часы.

Чаму манастыр закрылі для наведваньня?

24 красавіка стала вядома, што ў дзьвюх манахінь Сьвята-Елісавецінскага манастыра выявілі каранавірус. На той момант адну манахіню ўжо выпісалі са шпіталя. Аднак 2 манахіні чакалі вынікаў аналізаў, а 5 клірыкаў былі на бальнічным.

Што напісаў духоўнік манастыра?

  • «Людзі хварэюць, у тым ліку ў храмах, у тым ліку сьвятары і япіскапы. Гэты вірус — не выключэньне. Па сьмяротнасьці ранейшыя інфэкцыі былі больш сурʼёзнымі, было на парадак больш сьмерцяў».
  • Веруючы чалавек, які ходзіць у храм, ведае, што яго жыцьцё — у руках Божых. «А заразіцца вы можаце паўсюль, нават на так званай самаізаляцыі. Але губляецца давер да сьвятыні».
  • Калі чалавек ідзе ў царкву маліцца — гэта яго пазыцыя. «Не ізаляцыя, не закрываць сябе ад бліжняга свайго, а наадварот, зьбірацца і прасіць саборна дапамогі ў барацьбе з гэтай хваробай».
  • «У царкве мы ўсе грэшныя. І калі чалавеку наканавана захварэць, ён заразіцца».
  • «Мы ведаем гісторыю хрысьціянства, калі пад страхам сьмерці забаранялі зьбірацца на агапы — вечары любові. Але людзі ўсё роўна ішлі, ведаючы, што за гэта яны паплацяцца жыцьцём».
  • Лемяшонак напісаў, што такой думкі прытрымліваецца большасьць у манастыры.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG