Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва школы ў Кашчыне Чашніцкага раёну ў шпіталі з COVID-19. Заняткі спынілі


Урок у Кашчынскай школе, ілюстрацыйнае фота
Урок у Кашчынскай школе, ілюстрацыйнае фота

Кашчынскую сярэднюю школу Чашніцкага раёну закрылі, заняткі там спынілі праз каранавірус.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У лякарні са станоўчымі тэстамі на COVID-19 знаходзяцца дырэктар школы і яго намесьніцы. Таксама хворыя ёсьць сярод вучняў.

«Я знаходжуся ў чашніцкай лякарні. Тэст станоўчы, без сымптомаў. Школа закрытая», — сказала намесьніца дырэктара Марына Сінкевіч.

У чашніцкай лякарні няма інфэкцыйнага аддзяленьня, але ў ёй перапрафілявана адзьдзяленьне пад лячэньне пацыентаў з каранавірусам.

«У Кашчыне ёсьць захворваньне, там не адна сям’я. Памерла 80-гадовая жанчына, яна мела хранічныя хваробы. Яна была шпіталізаваная праз каранавірус, прычына сьмерці ў сардэчных захворваньнях. Ёсьць і дзеці хворыя, яны знаходзяцца на лячэньні, самаадчуваньне ў іх добрае. У многіх хвароба праходзіць бессымптомна», — сказаў карэспандэнту Свабоды прадстаўнік мэдыцынскай сфэры раёну.

Загадчыца Чашніцкай лякарні Натальля Глазко адмовілася даваць інфармацыю.

«Я ня ведаю пра сьмяротны выпадак, у інтэрнэце пішуць усялякую лухту. Там, у Кашчыне, няма нічога страшнага, так, як і ўсюды», — сказала яна.

Інфікаваныя COVID-19 ёсьць таксама ў Чашніках, Новалукомлі, усяго па раёне больш за 30 хворых.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG