Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Екацярынбургу прадухілілі тэракты, забілі трох падазраваных


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт (НАК) Расеі абвясьціў аб прадухiленьнi падрыхтоўкі тэрактаў у Чкалаўскім раёне Екацярынбургу, піша ТАСС. Зьнішчаны трое баявікоў.

Контратэрарыстычная апэрацыя прайшла ў ноч на 30 красавіка. У ходзе яе «нэўтралізавалі трох бандытаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьц», — паведамілі ў НАК. У іх канфіскавалі зброю, боепрыпасы і самаробныя выбуховыя прылады.

Раней ФСБ увяла ў Чкалаўскім раёне Екацярынбургу і прыгараднай Арамільскай гарадзкой акрузе рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі. Ведамства зьвярнулася да жыхароў Екацярынбургу з просьбай з разуменьнем паставіцца да «ўвядзеньня прававога рэжыму контратэрарыстычнай апэрацыі». Пры гэтым, адзначае «Настоящее время», у дакумэнце не ўдакладнялася, зь якой прычыны прынята адпаведнае рашэньне.

Як паведамляе мясцовае выданьне 66.ru, апэрацыя праводзілася ў садоўніцкім таварыстве на ўезьдзе ў Екацярынбург па Чэлябінскім тракце. У мясцовых жыхароў на гэты час адключылі электрычнасьць.

«Настоящее время» высьветліла падрабязнасьці апэрацыі ФСБ. Ліквідацыя баевікоў праходзіла ў калектыўных садах на выезьдзе з Екацярынбург па Чэлябінскім тракце. Там цяпер працуе сьледчая група і крыміналісты. Уезды і выезды ў садоўніцкае таварыства цяпер перакрытыя паліцыяй і АМАПам.

Падазраваныя здымалі ў садоўніцкім таварыстве дамок, дзе звычайна пражывалі ахоўнікі. Яны тлумачылі гэта тым, што будуць захоўваць у ім будаўнічыя інструмэнты. Пры затрыманьні падазраваныя супраціўляліся і «атрымалі раненьні, несумяшчальныя з жыцьцём», піша 66.ru.

Уведзены ў раёне рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі да раніцы чацвярга быў зьняты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG