Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Швэцыя змагаецца з каранавірусам бяз локдаўну


Парк у Стакгольме, 22 красавіка 2020
Парк у Стакгольме, 22 красавіка 2020

Чаму ў Швэцыі было магчыма выбраць зусім іншую стратэгію змаганьня з каранавірусам, чым у большасьці эўрапейскіх краінаў?

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

На гэтае пытаньне паспрабавалі знайсьці адказ журналісты The New York Times, прадстаўляючы ў сваім рэпартажы ў цэлым нармальную карціну жыцьця ў Стакгольме, без сур’ёзных абмежаваньняў і карантынных захадаў.

Паводле аўтараў амэрыканскага выданьня, у швэдаў вельмі высокі ўзровень даверу да ўраду, дзяржаўных установаў і суграмадзян. Калі швэдзкі ўрад адмовіўся ад локдаўну як асноўнага мэтаду змаганьня з распаўсюдам COVID-19, ён менавіта разьлічваў на тое, што грамадзяне прыслухаюцца да ягоных рэкамэндацый, як паводзіць сябе ў часе эпідэміі, і прымусовыя захады не спатрэбяцца. І гэтае спадзяваньне апраўдалася.

У Швэцыі ўвесь час працуюць рэстараны, бары і гандлёвыя цэнтры, малодшыя дзеці ходзяць штораніцы ў школу. Каэфіцыент сьмяротнасьці ад каранавірусу складае 22 сьмерцяў на 100 тысяч чалавек, то бок такі, як у Ірляндыі, якая ўвяла жорсткія абмежаваньні на час пандэміі, і значна лепшы, чым у Вялікай Брытаніі ці Францыі.

«Я ня бачу вялікай розьніцы ў статыстычных зьвестках у многіх іншых краінах. Я задаволены, што мы не пайшлі на локдаўн. Жыцьцё павінна працягвацца», — амэрыканскае выданьне цытуе прадстаўніка рэстараннага бізнэсу ў Стакгольме.

Швэды настолькі дысцыплінаваныя, піша The New York Times, што паліцыя амаль не выпісвае штрафаў за парушэньне ўрадавых рэкамэндацыі ці за парушэньні правілаў сацыяльнай дыстанцыі, абмяжоўваючыся ўсяго вусным напамінам. Ня трэба насіць масак, і на мінакоў у масках швэды глядзяць так, быццам тыя «толькі што прызямліліся з Марса».

У мінулую нядзелю, адзначае газэта, пяць рэстаранаў былі зачыненыя за невыкананьне патрабаваньняў сацыяльнай дыстанцыі. Аднак яны ня будуць аштрафаваныя, і ім дазволяць зноў адчыніцца пасьля праходжаньня інспэкцыі.

Гэтая ў цэлым аптымістычная карціна не азначае, што Швэцыя цалкам пазьбегла сьмяротных наступстваў COVID-19. Улады адкрыта прызнаюць, што пажылыя людзі ў краіне моцна пацярпелі, і каранавірус распаўсюдзіўся у 75 адсотках дамоў для старых у Стакгольме. Супрацоўнікі гэтых дамоў скардзяцца на недахоп сродкаў асабістай засьцярогі.

У 10-мільённай Швэцыі да сёньняшняга дня зарэгістравалі амаль 20 тысяч выпадкаў захворваньня на COVID-19 і 2355 сьмерцяў ад яго. Гэта значна больш, чым у 10-мільённай Чэхіі (7500 захворваньняў, 227 сьмерцяў), але швэды ня лічаць, што іхны ўрад выбраў дрэнную стратэгію барацьбы з COVID-19.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG