У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны не хапае галасоў для прызначэньня былога кіраўніка Адэскай абласной адміністрацыі Міхэіла Саакашвілі віцэ-прэм'ерам па рэформах.
Пра гэта РБК Украіна паведаміла крыніца ў Вярхоўнай Радзе.
Паводле яе слоў, галасоў няма ня толькі ў прапрэзыдэнцкай фракцыі «Слуга народу», але ў і іншых. «Іх і ня будзе, калі прэзыдэнт выразна ня выкажа падтрымку. Магчыма, ён ня хоча гэтага рабіць», – дадала крыніца.
Украінскае выданьне «Цензор.нет», у сваю чаргу, паведаміла, што ўрад Украіны адклікаў з Рады прадстаўленьне аб прызначэньні Саакашвілі на пасаду віцэ-прэмʼера. Паводле зьвестак выданьня, прычынай такога рашэньня стала якраз тое, што не ўдалося набраць дастатковай колькасьці галасоў заканадаўцаў.
Цяпер, як высьветліла выданьне, каманда Ўладзіміра Зяленскага разглядае магчымасьць прапанаваць экс-прэзыдэнту Грузіі іншы варыянт — каб ён вылучыўся на выбарах мэра Адэсы.