Уладзімер Арлоў чытае новыя аповеды для чацьвертага выданьня сваёй кнігі «Імёны Свабоды». Пра паўстанцаў 1863 году.
Гэта пятая чытанка ў літаратурным онлайн-праекце Свабоды «Літаратары на карантыне».
На працягу бліжэйшых месяцаў, тры разы на тыдзень — у аўторкі, чацьвяргі і суботы — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.
Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.