Ян Максімюк чытае свой пераклад апавяданьня «Прызнаньне ў каханьні» францускага пісьменьніка Патрыка Мадыяно, ляўрэата Нобэлеўскай літаратурнай прэміі 2014 году.
Гэта трэцяя чытанка ў літаратурным онлайн-праекце Свабоды «Літаратары на карантыне».
На працягу бліжэйшых месяцаў, тры разы на тыдзень — у аўторкі, чацьвяргі і суботы — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.
Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.