Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаночы чэмпіянат Беларусі ў футболе пачнецца 30 красавіка, мужчынскі і не спыняўся 


Жаночы футбол у Беларусі
Жаночы футбол у Беларусі

Жаночы чэмпіянат Беларусі ў футболе стартуе 30 красавіка. Такое рашэньне прыняў выканкам Беларускай фэдэрацыі футболу.

Спачатку плянавалася пачаць жаночае першынства 16 красавіка, але старт адклалі ў сувязі з тым, што некалькі футбалістак кантактавалі з магчымымі носьбітамі COVID-19. Аднак праведзеныя тэсты на наяўнасьць вірусу далі адмоўныя вынікі.

29-ы па ліку жаночы чэмпіянат Беларусі пройдзе ў тры этапы і завершыцца 8 лістапада. Апошнія сем гадоў чэмпіёнкамі краіны нязьменна станавіліся футбалісткі «Менску», а больш за ўсё тытулаў у «Бабруйчанкі», якая 12 разоў заваёўвала залатыя мэдалі.

У Беларусі працягваюцца футбольныя чэмпіянаты сярод мужчын — у вышэйшай, першай і другой лігах. У трох дывізыёнах гуляюць 52 каманды. Калі далучацца жанчыны, агулам будзе 60.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG