Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Безадказныя» крамы дазволілі закрываць на 90 дзён. Такіх «ня больш за 10%», — віцэ-прэм’ер


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Дзьмітры Круты расказаў, чаму міністэрствам гандлю і аховы здароўя, а таксама Дзяржстандарту дазволілі прыпыняць працу аб’ектаў гандлю і харчаваньня на 90 дзён.

«Гэты захад часовы і нацэлены на безадказны бізнэс, — перадае Tut.by словы віцэ-прэм’ера. — Ня думаю, што захад будзе шырока выкарыстоўвацца. Гэта будуць нейкія кропкавыя выпадкі.

Нядаўна на рынку масак, сродкаў дэзынфэкцыі цэны ўздымаюць у разы. Зразумела, што быў ажыятажны попыт. Але чаму адны суб'екты гаспадараньня могуць вытрымліваць парамэтры, вызначаныя пастановай ураду, а іншыя — не? Зрэшты, такіх безадказных прадпрымальнікаў у нас ня больш за 10%».

У нядаўнім указе Аляксандра Лукашэнкі «Аб падтрымцы эканомікі» тром ведамствам — міністэрствам гандлю і аховы здароўя, а таксама Дзяржстандарту — былі дазволеныя пазаплянавыя праверкі юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. У выпадку выяўленых парушэньняў кіраўнікі гэтых ведамстваў могуць прыпыняць працу аб’ектаў гандлю і харчаваньня на тэрмін да 90 дзён.

Пры тым Мінгандлю нядаўна ўвяло дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на 26 сацыяльна значных тавараў: ад мяса, мукі і солі да запалак і туалетнай паперы. Круты адзначыў, што цяпер «цэнавая сытуацыя стабілізавалася», але ў выпадку «неадэкватных паводзінаў» прадпрымальнікаў, якія будуць «выклікаць абурэньне нашых грамадзянаў», будуць прынятыя «адпаведныя захады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG