Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікрапазыкі ў Беларусі будуць выдаваць па новых правілах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі 27 красавіка набыў моц указ № 394 «Аб прадастаўленьні і прыцягненьні пазык», паведамляе Нацыянальны банк.

Для зьмяншэньня даўгавога цяжару кліентаў мікрафінансавых арганізацый абмежавалі сумы адсоткаў і няўстойкі, якія могуць налічыць паводле дамоваў мікрапазык. Адсоткі за ўвесь тэрмін карыстаньня мікрапазыкай ня могуць перавышаць яго двухразовай сумы. Штраф ці пеня ня могуць быць вышэйшыя за палову сумы выдадзенай мікрапазыкі.

Указ зьмяніў пералік відаў дзейнасьці, якімі могуць займацца лямбарды. Цяпер яны могуць даваць мікрапазыкі пад заклад транспарту без абавязку перадаваць прадмет закладу лямбарду, займацца камісійным гандлем, захаваньнем рэчаў.

Рэкляма пазык і мікрапазык павінна ўтрымліваць сапраўдную інфармацыю пра рэклямадаўцаў і іх дзейнасьць.

На 1 сакавіка насельніцтва Беларусі было вінавата банкам 14,438 мільярда рублёў. Агульная сума пазык уключае ў сябе:

  • спажывецкія крэдыты;
  • пазыкі на набыцьцё жытла і аўтамабіля;
  • куплю на раты за карткі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG