Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамельчука аштрафавалі на 405 рублёў за публікацыю ў сацсетцы фільма Nexta пра Лукашэнку


Ігар Мазейка на судзе
Ігар Мазейка на судзе

Суд Чыгуначнага раёну Гомлі прызнаў 23 красавіка электрамантэра «Гомсельмашу» Ігара Мазейку вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў, расказвае «Гомельская вясна».

Судзьдзя Яўген Шаршнёў прысудзіў Ігару Мазейку штраф у 405 рублёў (15 базавых велічыняў) за тое, што Мазейка публікаваў «УКантакце» фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» блогера Nexta.

Мазейка не адмаўляў, што публікаваў у сябе на старонцы гэтае відэа, але казаў, што даведаўся пра ўключэньне фільму ў лік «экстрэмісцкіх» толькі тады, калі ім зацікавілася міліцыя.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які назіраў за працэсам, адзначыў, што права на распаўсюд інфармацыі сапраўды можа зазнаваць абмежаваньні. Але ў Эўропе, дадае ён, трэба штораз даказваць неабходнасьць і сувымернасьць такіх абмежаваньняў.

Мазейка і Судаленка зьбіраюцца абскарджваць вырак у абласным судзе.

Пры тым 31 сакавіка той жа судзьдзя ў тым жа судзе прызнаў Мазейку вінаватым у распаўсюдзе яшчэ аднаго «экстрэмісцкага» матэрыялу: відэа «Лукашэнка пра Гітлера» (экстрэмізмам у гэтым відэа палічылі не выказваньне Лукашэнкі пра лідэра нацысцкай Нямеччыны, а дэманстрацыю нацысцкай сымболікі). За відэа Мажэйку прысудзілі штраф у 135 рублёў, прысуд цяпер абсарджваюць у абласным судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG