Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Перайсьці на беларускую мову не гатовы», — блогер Nexta


Сьцяпан Сьвятлоў
Сьцяпан Сьвятлоў

Сьцяпан Сьвятлоў, аўтар папулярных каналаў на Youtube і Telegram Nexta, патлумачыў у відэаінтэрвію праекту «Морква», чаму большасьць свайго кантэнту робіць па-расейску і як бы паўплываў на яго пераход на беларускую мову.

Адказваючы на пытаньне, ці для ўмацаваньня незалежнасьці Беларусі ён гатовы рабіць ролікі ў Youtube і весьці Telegram-канал на беларускай мове, Сьцяпан Сьвятлоў сказаў, што «толькі часткова».

«Цалкам не гатовы. Таму што працую ня толькі на беларускую аўдыторыю. Калі б цалкам перайшоў на беларускую мову, то „столь“ была б — 100-150 тысяч праглядаў, прыкладна столькі набірае мая перадача „Суб’ектыў“, якая робіцца па-беларуску на Белсаце».

Расейскамоўныя выпускі на Youtube-канале Nexta маюць ад некалькіх сотняў тысяч да 2 мільёнаў праглядаў.

Разам з тым блогер адзначыў, што пераход на беларускую мову спрыяе ўмацаваньню незалежнасьці Беларусі.

«Варта пакрыху яе ўводзіць. Я гэта часам раблю. У маіх перадачах на Youtube ёсьць рубрыка „Рэгіёны“, якая робіцца па-беларуску».

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG