Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падпісаў указ, які забараняе іміграцыю ў ЗША на час эпідэміі каранавірусу


Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп падпісаў указ, які на час эпідэміі каранавірусу цалкам забараняе іміграцыю ў Злучаныя Штаты. Указ будзе дзейнічаць сама меней 60 дзён.

Абмежаваньні ня тычацца мэдыцынскіх работнікаў і людзей іншых спэцыяльнасьцяў, чыя дапамога можа спатрэбіцца для барацьбы з эпідэміяй.

Паводле прэзыдэнта Трампа, указ выдалі ў мэтах падтрымкі амэрыканскіх работнікаў, многія зь якіх за апошні месяц страцілі працу з прычыны пандэміі каранавірусу і масавага закрыцьця прадпрыемстваў. Акрамя таго, Трамп лічыць, што гэты захад дапаможа краіне зьберагчы мэдыцынскія рэсурсы. Па заканчэньні 60 дзён дзеяньне ўказу могуць падоўжыць.

Згодна з указам, улады ЗША:

  • прыпыняюць разгляд і ўхваленьне ўсіх запытаў ад іншаземцаў на права жыць і працаваць у ЗША,
  • змогуць адмаўляць ва ўезьдзе ў ЗША замежным працаўнікам, якія ўжо атрымалі візы, што дазваляюць ім працаваць у ЗША.

Абяцаньне зьнізіць міграцыю ў ЗША было адным з галоўных перадвыбарных абяцаньняў Трампа. У цэлым яму ўдалося скараціць колькасьць выдадзеных іміграцыйных візаў для ўезду ў ЗША за час свайго тэрміну на 25%: з больш чым 617 тысяч у 2016 годзе да толькі 462 тысяч у 2019 годзе.

Экспэрты лічаць, што цяперашні ўказ таксама зьвязаны не з успышкай каранавірусу, а проста працягвае абмежавальную палітыку Трампа ў галіне міграцыі.

У пачатку 2017 году Трамп сваім указам забараніў уезд у краіну грамадзянам сямі дзяржаў зь пераважна мусульманскім насельніцтвам: Іраку, Ірану, Судану, Лібіі, Самалі, Емэна і Сырыі. Забарона таксама распаўсюджваўся на людзей, якія ўжо атрымалі грын-карты ці візы ў ЗША, а таксама ўладальнікаў двайных грамадзянстваў. Многіх зь іх здымалі з самалётаў, якія павінны былі ляцець у ЗША, і затрымлівалі па прылёце ў амэрыканскія аэрапорты. Пазьней Трамп зьняў забарону на ўезд з грамадзян Іраку і дазволіў уезд у ЗША ўладальнікам візаў і грын-картаў, якія дазваляюць пастаяннае знаходжаньне ў ЗША. У пачатку 2020 году хадзілі нават чуткі, нібы ўезд у ЗША абмяжуюць беларусам, але такіх абмежаваньняў не ўвялі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG