Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пагражае наступствамі, калі кітайскія ўлады сапраўды хавалі праўду пра каранавірус 


Кітай пасьля каранавірусу. Ілюстрацыйнае фота
Кітай пасьля каранавірусу. Ілюстрацыйнае фота

Кітайскія ўлады «панясуць адказнасьць», калі высьветліцца, што «сьвядома» хавалі дадзеныя аб каранавірусе, заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Ён перакананы, што небясьпечны вірус можна было спыніць у Кітаі яшчэ да пачатку пандэміі, але цяпер праз гэта пакутуе ўвесь сьвет.

«Усё залежыць ад таго, ці было тое, што здарылася з каранавірусам, памылкай, якая выйшла з-пад кантролю, або гэта было зроблена сьвядома», — спасылаецца Deutsche Welle на Дональда Трампа.

Адміністрацыя амэрыканскага прэзыдэнта не выключае вэрсію, што новы вірус мог быць выпадкова распаўсюджаны з лябараторыі ва Ўхані. Аднак кітайскія ўлады такую магчымасьць адмаўляюць, сьцьвярджаючы, што ў яе няма навуковай асновы.

Акрамя таго, Дональд Трамп ставіць пад сумнеў афіцыйную статыстыку сьмяротнасці ў КНР, лічачы яе істотна заніжанай. Пасьля пералікаў колькасьці ахвяраў ва Ўхані гэтая колькасьць была павялічаная на 50%, аднак, на думку экспэртаў, і новая лічба не адпавядае рэальнасьці.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG