Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трох сьвятароў менскай царквы шпіталізавалі з пнэўманіямі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тры сьвятары менскага Петрапаўлаўскага сабору шпіталізаваныя з пнэўманіямі. Паводле крыніцаў Tut.by, мінімум у аднаго дыягнаставалі Covid-19.

Паводле намесьніка старшыні Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу БПЦ Яўгена Грамыкі, трох сьвятароў сапраўды шпіталізавалі з пнэўманіямі, аднак ён ня ведае, ці дыягнаставалі ў іх каранавірус. У велікодных службах сьвятары ня ўдзельнічалі, бо іх шпіталізавалі раней.

Прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін сказаў, што ў яго няма інфармацыі наконт інфікаваных у прыходзе Петрапаўлаўскага сабору. Але адзначыў, што да Вялікадня было распараджэньне ня ўдзельнічаць у службах духавенству з прыкметамі рэсьпіраторных інфэкцый.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG