Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім манастыры абвясьцілі карантын. Кажуць, што каранавірус ні пры чым 


Манахіні Сьвята-Елісавецінскага манастыра
Манахіні Сьвята-Елісавецінскага манастыра

У менскім Сьвята-Елісавецінскім манастыры ўведзены карантын, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко. Па яго зьвестках, на пнэўманію хварэюць 4 клірыкі і многія сёстры.

У манастыры зьвесткі пра карантын Свабодзе пацьвердзілі, там запэўніваюць, што гаворка не пра каранавірус, а пра вострую рэсьпіраторную інфэкцыю. Пытаньне пра шпіталізаваных папрасілі даслаць у пісьмовым выглядзе.

Як вынікае з інструкцыі, падрыхтаванай адміністрацыяй манастыра, каранавірусны складнік усё ж ня выключаны.

«Складанасьць цячэньня хваробы залежыць ад колькасьці вірусаў розных штамаў, якія трапілі ў арганізм. Зьнізіць гэтую рызыку можна шляхам абмежаваньня кантактаў», — гаворыцца ў паведамленьні, якое будзе дзейнічаць да адмысловага распараджэньня.

Дзеля захаваньня «агульнаманастырскага здароўя» самаізаляваным даюцца парады, як сябе паводзіць ва ўмовах карантыну, і якімі лекамі карыстацца, каб не нашкодзіць падчас самалячэньня. Апошні пункт — зацята маліцца келейна ўсімі малітвамі дзеля ацаленьня.

Раней вялікую колькасьць захварэлых прызналі ў Жыровіцкім мужчынскім манастыры, але маштабы эпідэміі і дыягназы шпіталізаваных публічна не агучваюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG