Аляксандар Лукашэнка і ягоны малодшы сын Мікалай адзначаюць Вялікдзень у Сьвята-Благавешчанскім Лядзенскім храме ў Смалявіцкім раёне.
Раней Лукашэнка казаў, што, адрозна ад калядных сьвятаў, любіць наведваць невялікія цэрквы за межамі сталіцы.
Лядзенскі манастыр лічыцца адным з духоўных цэнтраў і месцам паломніцтва праваслаўных хрысьціянаў. Цяпер тут жыве 17 манахаў і паслушнікаў.
Як адзначае БелТА, кіраўнік краіны каротка пагутарыў з прыхаджанамі, запаліў сьвечку і павіншаваў вернікаў са сьвятам Вялікадня.
У храме Лукашэнкам уручылі копію цудатворнай візантыйскай іконы «Заступніца». У адказ госьці перадаў храму ікону «Уваскрашэньне Хрыста. Анёл ля Магілы Гасподняй».
Нягледзячы на заклікі царкоўнага кіраўніцтва ўстрымацца ад наведваньня храмаў, каб засьцерагчыся ад каранавірусу, велікодныя службы па ўсёй Беларусі праходзяць у прысутнасьці вялікай колькасьць праваслаўных вернікаў.