Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: у Беларусі каля 90 чалавек на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх

абноўлена

Рэанімацыйнае месца з апаратамі ШВЛ, ілюстрацыйнае фота
Рэанімацыйнае месца з апаратамі ШВЛ, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка заклікаў беларусаў не спрабаваць перанесьці хваробу на нагах, займаючыся самалячэньнем. Прамову Лукашэнкі падчас паездкі ў Горадзенскую вобласьць паказалі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

Што сказаў Лукашэнка?

  • У Беларусі каля 90 чалавек знаходзіцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
  • У Беларусі 2,5 тысячы апаратаў ШВЛ.
  • Пры першых прыкметах хваробы трэба зьвярнуцца да ўрача. «Той, хто адразу зьвярнуўся, праз тыдзень здаровы».
  • У сыстэме МУС — каля 20 хворых на каранавірус. Паводле Лукашэнкі, яны заразіліся ў санаторыі ведамства.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG