Мапа лякарняў у Менску і абласных цэнтрах Беларусі, дзе трымаюць хворых на COVID-19, людзей з падазрэньнем на каранавірусную інфэкцыю ці кантакты першага ўзроўню.
Менск
- Гарадзкая клінічная лякарня № 4
- Гарадзкая клінічная лякарня № 6
- Інфэкцыйная лякарня
- Гарадзкая клінічная лякарня № 10
- Шпіталь вэтэранаў ВАВ
- Скурна-вэнэралягічны дыспансэр
- Клінічная лякарня мэдычнай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне
- Менскі гарадзкі анкадыспансэр
- Гарадзкая клінічная лякарня № 3
Берасьце
- Берасьцейская абласная лякарня
- Цэнтральная гарадзкая лякарня
Віцебск
- Віцебская абласная клінічная інфэкцыйная лякарня
- Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтар
- Віцебская лякарня хуткай мэдычнай дапамогі
- Віцебская гарадзкая клінічная лякарня № 1
- Віцебскі тубэркулёзны дыспансэр
- Скурна-вэнэралягічны дыспансэр
- Віцебскі абласны клінічны спэцыялізаваны цэнтар (былая чыгуначная лякарня)
- Віцебская абласная клінічная лякарня
- Віцебскі абласны клінічны цэнтар псыхіятрыі і наркалёгіі
- Лётцы (санаторый)
- Жалезнякі (санаторый)
Гомель
- Абласная інфэкцыйная лякарня
- Гарадзкая лякарня № 2
- Гарадзкая лякарня № 1
- Гарадзкая лякарня № 4
- Шпіталь вэтэранаў і інвалідаў вайны
- Абласны сухотны шпіталь
- Абласная анкалягічная лякарня, філіял на Цыялкоўскага
- Абласны скурна-вэнэралягічны дыспансэр
Горадня
- Інфэкцыйная лякарня
- Скурна-вэнэралягічны дыспансэр
- 5-ы корпус абласной лякарні
Магілёў
- Магілёўская лякарня № 1
- Магілёўская інфэкцыйная лякарня
- Лякарня хуткай мэдычнай дапамогі
- Абласны скурна-вэнэралягічны дыспансэр
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ