Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы аўтамабілістаў пратэставалі ў ЗША супраць ізаляцыі


Дэманстранты ў штаце Мічыган вывелі тысячы аўтамабіляў да будынка Капітолія ў сталіцы штату, горадзе Лансінгу, пратэстуючы супраць указа губэрнатара Грэтхэн Уітмэр, які абавязвае жыхароў заставацца дома для процідзеяньня пандэміі каранавіруса, піша «Голас Амэрыкі»​.

«Страціш свабоду аднойчы – страціш яе назаўжды», – абвяшчаў лёзунг на камэрцыйным фургоне.

«Бясьпека без свабоды – гэта турма», – абвяшчаў іншы, усталяваны на газоне перад Капітоліем.

«Адклікаць Уітмэр», – было напісана на трэцім.

Сама Грэтхэн Уітмэр заявіла ў сераду, што яна паважае права на пратэст, але лічыць, што многія дэманстранты падвяргаюць сябе і іншых рызыцы заражэньня COVID-19.

«Я вельмі расчараваная тым, што людзі зьбіраюцца і ня носяць масак», – сказала яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG