Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чэмпіянат цікавы, людзі глядзяць». Міністар спорту ня бачыць прычыны прыпыняць футбольныя матчы


Футбол ва ўмовах каранавірусу
Футбол ва ўмовах каранавірусу

Міністар спорту і турызму Сяргей Кавальчук лічыць, што няма прычын дачасна спыняць футбольны чэмпіянат Беларусі. Пра гэта ён заявіў у эфіры праграмы «СпортКадр» на тэлеканале «Беларусь-5».

«Калі ў кагосьці складваецца ўражаньне, што мы не маніторым сытуацыі ў краіне, то яны глыбока памыляюцца. Дакладна выконваем рэкамэндацыі Міністэрства аховы здароўя, на кожным спартовым аб’екце праводзіцца комплекс захадаў, хоць яны і носяць рэкамэндацыйны характар».

Паводле міністра, калі сытуацыя з каранавірусам пачне пагаршацца, то будуць і больш жорсткія захады ў дачыненьні да футбольнага першынства. Але сёньня такіх перадумоваў няма, адзначыў ён.

«Чэмпіянат цікавы, людзі глядзяць. Няма падставаў закрываць найвышэйшую лігу. Колькасьць гледачоў на стадыёнах зьменшылася на 70%. Галоўнае, каб кожны грамадзянін правільна ацэньваў сытуацыю. Ніхто нікога на стадыён не заганяе. Можаш ісьці, а можаш глядзець дома», — сказаў Сяргей Кавальчук.

Футболу ў Беларусі ўсё больш

16 красавіка стартуе футбольны чэмпіянат Беларусі сярод жаночых камандаў. На наступны дзень пачнуцца спаборніцтвы ў першай і другой мужчынскіх лігах.

Такім чынам, да 16 камандаў найвышэйшага дывізыёну далучацца яшчэ блізу паўсотні футбольных калектываў з усёй Беларусі.

Раней Свабода атрымала ліст са штаб-кватэры УЭФА, у якім гаворыцца, што рашэньне аб працягу ці спыненьні ўнутраных чэмпіянатаў ва ўмовах пандэміі каранавірусу знаходзіцца ў кампэтэнцыі нацыянальных фэдэрацый.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG