Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ больш футболу. У дадатак да найвышэйшай лігі ў Беларусі стартуюць першынствы ў першым і другім дывізыёнах 


Беларускі футбол
Беларускі футбол

Беларуская фэдэрацыя футболу агучыла каляндар чэмпіянату краіны ў першай лізе.

Першы тур стартуе 17 і 18 красавіка матчамі паміж камандамі «Гомель» — «Нафтан» (Наваполацак), «Лякаматыў» (Гомель) — «Хімік» (Сьветлагорск), «Крумкачы» (Менск) — «Граніт» (Мікашэвічы), «Арсэнал» (Дзяржынск) — «Ашмяны», «Рэчыцадрэў» — «Смаргоні», «Хваля» (Пінск) — «Слонім-2017», «Орша» — «Ліда».

Згодна з рэглямэнтам, двухкругавы турнір завершыцца 14 лістапада. Дзьве лепшыя каманды атрымаюць пуцёўкі ў найвышэйшую лігу, а трэцяя правядзе пераходныя паядынкі з клюбам, які фінішуе на 14-м месцы ў элітным дывізыёне.

Акрамя таго, 18 красавіка на старт выйдуць 22 каманды другой лігі. На першым этапе яны будуць падзеленыя на дзьве групы — А і В. Удзельнікі таксама правядуць двухкругавы турнір, пасьля якога па тры лепшыя клюбы выйдуць у фінальны этап, па выніках якога дзьве каманды падымуцца рангам вышэй, а каманда, якая заняла 3-е месца, правядзе стыкавыя матчы з 14-м клюбам першай лігі. Турнір завершыцца ў сярэдзіне лістапада.

16 красавіка стартуе чэмпіянат краіны сярод жаночых камандаў.

Беларусь — адзіная эўрапейская дзяржава, дзе ня спыненыя футбольнае, хакейнае, гандбольнае першынствы. Заўзятары шэрагу клюбаў ужо заявілі пра байкот матчаў у сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG