Радыё Свабода зьвярнулася да Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA) з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю з працягам футбольнага чэмпіянату Беларусі.
У прэсавай службе UEFA далі наступны адказ:
«Кожная нацыянальная асацыяцыя аўтаномная і прымае рашэньні аб унутраных спаборніцтвах на падставе рэкамэндацыяў і рашэньняў, прынятых адпаведнымі нацыянальнымі ўладамі.
UEFA ня мае паўнамоцтваў прыпыняць унутраныя лігі».
Ад дадатковых камэнтароў прадстаўнікі UEFA адмовіліся.
Беларускі футбольны чэмпіянат у найвышэйшай лізе застаўся адзіным у Эўропе.
Гэты факт ужо выклікаў рост цікавасьці ў сьвеце да беларускага футболу. У той жа час наведваньне матчаў рэзка зьменшылася.