Падзеі 15 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
15 красавіка 2015 году ў Лёндане пайшоў з жыцьця айцец Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар і апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.
Таксама ў гэты дзень
1432 — вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Сьвідрыгайлам (т.зв. Гарадзенская унія).
1783 — Утвораная каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.
1896 — У Атэнах скончылася першая з антычных часоў Алімпіяда.
1855 — Канстанцін Вераніцын у Гарадку на Віцебшчыне завяршыў працу над паэмай «Тарас на Парнасе», якая доўгі час будзе лічыцца ананімнай. Толькі нядаўна беларускім архівістам удалося знайсьці аўтарскі асобнік паэмы.
2013 — Падчас маратону ў амэрыканскім Бостане адбылася сэрыя выбухаў, у выніку якіх 5 чалавек загінулі і 264 былі параненыя.
У гэты дзень нарадзіліся
1452 — Леанарда да Вінчы, мастак, архітэктар і навуковец
1886 — Мікалай Гумілёў, расейскі паэт
1912 — Кім Ір Сэн, камуністычны дыктатар Паўночнай Карэі. Дзень нараджэньня Кім Ір Сэна адзначаецца ў КНДР як сьвята Сонца.
У памяці
1847 — памёр Станіслаў Юндзіл, прыродазнаўца, адзін зь першых дасьледчыкаў расьліннага і жывёльнага сьвету Беларусі, доктар філязофіі і тэалёгіі.
1865 — быў забіты ў выніку замаху Абрагам Лінкальн, 16 прэзыдэнт ЗША, пераможца ў Грамадзянскай вайне.
1980 — памёр Жан-Поль Сартр, францускі пісьменьнік і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1964 год.