Горадзенскі клюб «Галяктыка» аддалі ў арэнду фірме, якая вырабляе мэдычныя маскі.
«Галяктыка» належыць дзяржаўнаму Горадзенскаму дому культуры.
Дырэктар Горадзенскага дома культуры Ўладзімер Сацук сказаў БелаПАН, што частку плошчаў клюбу аддалі ў арэнду фірме, якая займаецца вырабам масак.
«Мы цяпер з улікам эпідэміялягічнай сытуацыі спынілі дыскатэкі — і зьявіліся плошчы, якія пустуюць. Да нас зьвярнулася фірма, якая займаецца вырабам масак, і мы проста здалі ў арэнду гэтыя плошчы. Мы ня маем дачыненьня да вытворчасьці. Мы проста далі свае плошчы», — сказаў Уладзімер Сацук.
Па словах дырэктара цэнтру, маскі там, імаверна, ня шыюць, а толькі пакуюць.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.