Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына выпусьціць на свабоду тысячы зьняволеных у сувязі з каранавірусам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Турэцкі парлямэнт у аўторак, 14 красавіка ўхваліў закон, які дазваляе адпусьціць дзясяткі тысяч зьняволеных у якасьці захаду бясьпекі на фоне ўспышкі каранавірусу, расказвае «Голас Амэрыкі».

«Пасьля прыняцьця законапраекту ён набыў моц», — гаворыцца ў афіцыйным твітэры Генэральнай Асамблеі парлямэнту.

Праваабарончыя арганізацыі Human Rights Watch і Amnesty International раскрытыкавалі закон, бо на абвінавачаных паводле спрэчных антытэрарыстычных законаў ён не распаўсюджваецца.

Праваабарончыя арганізацыі таксама асудзілі выключэньне са сьпісу людзей, у тым ліку журналістаў, палітыкаў і адвакатаў, якія знаходзяцца ў сьледчых ізалятарах.

«Шмат людзей, якія знаходзяцца ў турме за тое, што яны адстойвалі свае правы — яны не рабілі ніякіх злачынстваў — выключылі з сьпісу, бо ўрад вырашыў выкарыстаць свае расплывістыя законы аб барацьбе з тэрарызмам», — заявіў Эндру Гарднэр зь Amnesty International агенцтву AFP.

Сярод тых, хто ня будзе выпушчаны на свабоду, бізнэсовец і мэцэнат Асман Кавала і курдзкі палітык Сэляхатын Дэмірташ.

Актывістка «Міжнароднай амністыі» ў Турэччыне Мілена Буюм напісала ў твітэры, што пасьля некалькіх дзён дэбатаў у парлямэнце «ніводная з паправак апазыцыі не была прынятая».

Калі кіроўная Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (ПСР) прадставіла законапраект, у ім гаварылася, што каля 45 000 чалавек будуць вызваленыя ў адпаведнасьці з законам, які прадугледжвае датэрміновае вызваленьне, і колькасьць асобаў павялічыцца да 90 000 з улікам тых, хто будзе ўтрымлівацца пад хатнім арыштам.

Міністар юстыцыі Турэччыны Абдулхаміт Гюль к панядзелак заявіў, што трое зьняволеных памерлі ад COVID-19 пасьля таго, як 17 асуджаных былі заражаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG