Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць гадоў таму пачалася акцыя «Няспынная малітва за Беларусь», якая трывае і цяпер 


Малітва за Беларусь, 2017 год
Малітва за Беларусь, 2017 год

12 красавіка споўнілася пяць гадоў няспыннай малітве за Беларусь.

У сакавіку 2015-га вернікі розных канфэсіяў — каталічкі Вольга Севярынец і Юля Фралова, пратэстант Аляксей Шэін і праваслаўны Павал Севярынец — пастанавілі пачаць несупынную эстафэтную малітву, дзе адзін чалавек браў бы адну гадзіну малітвы за Беларусь на тыдзень.

«На заклік адгукнуліся больш як 200 чалавек, — успамінае Павал Севярынец. — Няспынная малітва пачалася 12 красавіка, на Вялікдзень 2015-га. З таго часу яна не спыняецца. Вернікі моляцца там, дзе яны ёсьць, так, як умеюць, удзень і ўначы — да Бога за Беларусь».

«Мы верым, што наша малітва яднае вернікаў розных хрысьціянскіх канфэсій, яднае беларусаў як народ перад Богам, абараняе нашу краіну ў цяжкі час», — кажа каардынатарка няспыннай малітвы Вольга Севярынец.

Звычайна ў кожную гадавіну вернікі зьбіраюцца ў Менску на супольную
малітву. Аднак гэтым разам ва ўмовах пандэміі каранавірусу было вырашана застацца дома.

«Сёньня Беларусі пад пагрозай пандэміі, дыктатуры і расейскай імпэрыі асабліва патрэбная малітоўная падтрымка. Няхай у кожную гадзіну моляцца двое ці трое — тады, паводле Слова Божага, і Ён будзе сярод нас», — перакананыя арганізатары няспыннай малітвы за Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG