Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Год няспыннай малітвы за Беларусь


У менскім архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Дзевы Марыі адбылася ўрачыстасьць з нагоды гадавіны бесьперапыннай малітвы за Беларусь.

Вернікі розных канфэсіяў — у пераважнай бальшыні моладзь — сабраліся, каб пазнаёміцца, адзначыць гадавіну ініцыятывы, а таксама заахвоціць да малітвы новых вернікаў.

Малітва за Беларусь распачалася ў ноч на сьвята Вялікадня 12 красавіка 2015 году. У ёй бяруць удзел 168 чалавек, кожны зь якіх раз на тыдзень цягам гадзіны моліцца за Беларусь. Гэткім чынам малітва доўжыцца няспынна ўсе 24 гадзіны ўвесь год.

Мэту няспыннай малітвы ініцыятары акцыі тлумачаць гэтак: «Беларусь патрабуе нашай малітвы. Гэта тое, што можа і павінен рабіць кожны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG