Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрыя нападаў на інфраструктуру 5G у Нідэрляндах


Газэта «De Telegraaf» паведаміла, што некалькі галяндзкіх станцый сотавай сувязі былі пашкоджаныя на мінулым тыдні супернікамі ўвядзеньня новай тэлекамунікацыйнай сеткі 5G.

Выданьне паведаміла, што на мінулым тыдні адбыліся чатыры такія інцыдэнты — падпал або іншыя акты сабатажу. На месцы адной з такіх атак падпальшчыкі пакінулі пароль анты-5G, намаляваны спрэем.

У Нідэрляндах супраць зьяўленьня сеткі 5G выступаюць многія гурты. Яны занепакоеныя магчымым уплывам радыёхваляў на здароўе чалавека, а таксама тым, што тэхналёгіі могуць парушаць прыватнасьць.

У заяве Каардынатара па нацыянальнай бясьпецы і барацьбе з тэрарызмам (NCTV) гаворыцца, што на мінулым тыдні ён зафіксаваў «розныя інцыдэнты», зьвязаныя з радыёвяшчальнымі антэнамі, уключаючы падпалы і сабатаж. Па зьвестках ведамства, гэта можа быць арганізаваная акцыя праціўнікаў ўкараненьня 5G.

«Гэта трывожны рост», — гаворыцца ў камюніке. «Зрыў радыёвяшчальных мачтаў (...) можа мець наступствы для дыяпазону тэлекамунікацыйнай сеткі і дзейнасьці экстраных службаў», — падкрэсліў ён.

У той жа час у заяве адзначаецца, што падобныя напады нядаўна адбыліся ў Вялікай Брытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG