Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: «Мне неяк сорамна надзяваць маску, калі іду ў краму»


Уладзімер Макей, сакавік 2020
Уладзімер Макей, сакавік 2020

Міністар замежных спраў Уладзімер Макей у інтэрвію Tut.by расказаў, ці адменяць у Менску парад на 9 траўня, чаму Беларусь ня будзе закупляць расейскія тэсты і чаму сам ён маску ня носіць.

Што сказаў Макей?

  • «Мне неяк сорамна надзяваць маску, калі іду ў краму».
  • «Бачу, як разьвіваецца сытуацыя ў нашай краіне. Ня думаю, што ўвядзеньне татальнага карантыну змагло б зьберагчы нас ад росту гэтай крывой, які б у любым выпадку быў бы. Напэўна, магу пагадзіцца з тым, што на першапачатковым этапе трэба было больш транспарэнтнасьці, апэратыўнасьці ў давядзеньні інфармацыі [ад уладаў], каб у выніку недагаворак ня ўзьнікала падазрэньняў, і тады было б менш пытаньняў».
  • «Трэба паглядзець на рэальныя лічбы: у Ніжнем Тагіле, па афіцыйным дадзеным, нуль выпадкаў заражэньня Covid-19 (афіцыйна першага хворага ў Ніжнім Тагіле зарэгістравалі ўдзень 10 сакавіка, — Tut.by), а да нас зь Ніжняга Тагіла на будаўніцтва АЭС прыяжджаюць 15 хворых на каранавірус. Таму лепш бы кожнаму глядзець на тое, што адбываецца ў сябе пад носам, а не спрабаваць дадаць пэўнай ядавітай вадкасьці для распальваньня ў суседні касьцёр».
  • «Я думаю, што трэба давяраць тым заявам, якія робяцца па лініі Мінздароўя. Наколькі мне вядома, праблемаў з набыцьцём гэтых масак няма. Хаця я бачыў, што ў аптэках з гэтым пытаньні. Але ў таварах для дома я асабіста бачыў шматразовыя, баваўняныя, яны прадаюцца за 1,65 рубля».
  • «Мы, вядома, удзячныя [Расеі за гуманітарную дапамогу], але 10 тысяч тэстаў — гэта на 2,5 дня працы: у нас кожны дзень у краіне расходуецца каля 4 тысяч тэстаў. Тым больш галоўны лекар інфэкцыйнага шпіталя ў Камунарцы Дзяніс Працэнка сказаў, што расейскія тэсты ненадзейныя, яны даюць верагоднасьць выяўленьня каранавірусу парадку 60%. Так што нам цяпер гэтыя тэсты не патрэбныя».
  • «Рашэньне [ці праводзіць парад] будзе прымацца на больш позьнім этапе ў залежнасьці ад таго, як будзе складацца абстаноўка з пандэміяй».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG