Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 масак у адны рукі — улады змагаюцца з каранавірусным ажыятажам. Сьпіс абмежаваньняў


Ілюстрацыйнае фота. У віцебскай аптэцы
Ілюстрацыйнае фота. У віцебскай аптэцы

У беларускіх аптэках ад сёньня аптэках уводзяцца абмежаваньні на продаж некаторых лекаў і сродкаў аховы ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Міністэрства здароўя Беларусі разаслала аптэкам ліст з подпісам намесьніцы міністра Алены Богдан. Паводле рашэньня Мінздароўя, з 10 красавіка па 1 ліпеня абвешчаныя абмежаваньні на продаж некаторых лекаў і сродкаў аховы ад інфэкцый.

Цяпер у аптэках пакупнікам у адны рукі можна набыць ня больш за:

  • 40 таблетак парацэтамолу,
  • 40 таблетак арпэтолу,
  • 20 капсул прэпарату флустоп,
  • 2 дэзынфэктары для рук аб’ёмам да 100 мл,
  • дызынфэктар аб’ёмам менш за 1 літар — 1 штуку,
  • 10 масак,
  • 5 пар пальчатак.

Намесьніца генэральнага дырэктара РУП «Белфармацыя» Алена Ганчарова заявіла Свабодзе, што гэта вымушаная мера, бо пачаўся нездаровы ажыятаж: людзі запасаюцца лекамі, сродкамі абароны, скупляюць іх у аптэках:

«Народ пачаў масава скупляць лекі, займацца самалячэньнем, так і да каранавірусу не дажыве — печань пасадзіць».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG