Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнаце БНТУ зноў ўвялі карантын праз студэнтку, хворую на каранавірус

абноўлена

У інтэрнаце № 6 БНТУ ўвялі карантын, пасьля таго як у адной са студэнтак выявілі каранавірус. У рэктараце сьцьвярджаюць, што дзяўчыну ўжо забрала хуткая. Аднак, паводле самой студэнткі і іншых студэнтаў, дзяўчына знаходзіцца ў інтэрнаце ад моманту, калі ў яе выявілі каранавірус, піша Onliner.by.

Ад 9 красавіка студэнтаў будуць выпускаць з інтэрнату на 20 хвілін у бліжэйшую краму.

Студэнтка адчула нядужасьць і тэмпэратуру ў канцы лютага, калі ў інтэрнаце першы раз увялі карантын. Усім студэнтам мералі тэмпэратуру, але адносна яе мэдычныя супрацоўнікі не прымалі мераў. 10 сакавіка карантын у БНТУ скончыўся і студэнтаў вярнулі на заняткі. Тэмпэратура ў дзяўчыны пэрыядычна падымалася да 37,6–38,2 градуса.

Паводле дзяўчыны, даведку з вызваленьнем ад вучобы ёй адкрылі ў канцы сакавіка. Маці настаяла, каб дзяўчыне зрабілі тэст на COVID-19, ён аказаўся станоўчы.

Машынабудаўнічы і маркетынгавы факультэты БНТУ перайшлі на дыстанцыйнае навучаньне.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG