Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія зьбіраецца зьняць некаторыя абмежаваньні ў красавіку


Прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ
Прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ

Прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ заявіў, што ў канцы красавіка Італія можа пачаць паступова здымаць некаторыя абмежаванні, уведзеныя для спыненьня эпідэміі COVID-19.

«Мы павінны выбраць галіны, якія могуць аднавіць сваю дзейнасьць. Калі экспэрты пацьвердзяць, мы зможам паслабіць некаторыя ўведзеныя правілы, — заявіў Контэ 9 красавіка ў інтэрвію Бі-Бі-Сі.

9 сакавіка Італія ўвяла агульнанацыянальную забарону на грамадзкія кантакты. Праз два тыдні Контэ абвясьціў, што менш важныя прадпрыемствы, уключаючы вытворчасьць аўтамабіляў, адзеньня і мэблі, павінны спыніцца. Кампаніі з поўначы, прамысловай часткі краіны, звярнуліся да ўраду з просьбай дазволіць ім аднавіць вытворчасьць. Як яны тлумачаць, гэта прадухіліць эканамічную катастрофу.

Агульная колькасьць заражаных каранавірусам людзей у Італіі складае амаль 140 тысяч; колькасьць сьмерцаў ад пандэміі — амаль 18 тысяч.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG