Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя дабрачынныя ініцыятывы ў Менску прапануюць жыльлё мэдыкам на час пандэміі


У рэдакцыю Свабоды зьвярнуўся адзін з прадпрымальнікаў і папрасіў праінфармаваць пра дабрачынную ініцыятыву.

Іван — кіраўнік кампаніі «Хоммитс Глобал», якая ў Беларусі разьвівае стартап у галіне нерухомасьці. Ва ўмовах пандэміі, адзначае ён, усім, незалежна ад сфэры занятасьці, трэба садзейнічаць таму, каб спэцыяльны попыт знайшоў спэцыяльную прапанову.

«За мінулы тыдзень мы з камандай дадалі на сайт бясплатны функцыянал, дзе мэдык ці іншы прафэсіянал, які знаходзіцца ў павышанай небясьпецы заражэньня вірусам COVID-19, можа стварыць заяўку на жыльлё падчас эпідэміі. У сваю чаргу, усім уласьнікам, якія разьмяшчаюць аб’явы на нашай плятформе, мы прапануем далучыцца да ініцыятывы і прапанаваць сваю нерухомасьць на спэцыяльных умовах для людзей з групаў рызыкі».

Падрабязнасьці мэханізму апісаныя ў адмысловым блогу.

Як кажа бізнэсовец, ад пачатку тыдня створана блізу 10 «covid-заявак», але пакуль ёсьць толькі адна прапанова. Ён спадзяецца, што зь цягам часу ўласьнікі праявяць грамадзянскую пазыцыю і пачнуць больш актыўна далучацца да важнай справы.

Каб гэты функцыянал па-сапраўднаму запрацаваў, трэба, каб пра яго даведалася як мага больш людзей, перакананы Іван, і таму ён папрасіў расказаць пра сваю ініцыятыву.

Спасылка на блог-пост.

Спасылка на COVID-блок.

У сваю чаргу менскія ўлады таксама вырашылі дапамагчы сталічным мэдыкам з жыльлём, харчаваньнем і дастаўкай на працу.

Дзеля гэтых мэтаў выдзелены гатэль «Іст Тайм», разьлічаны на 250 месцаў. Тут ва ўмовах самаізаляцыі ад сваякоў нейкі час будуць заставацца мэдыкі з 4-й, 6-й, 10-й лякарняў, гарадзкой клінічнай і дзіцячай інфэкцыйных лякарняў. Усе, хто працуюць з выяўленымі выпадкамі каранавірусу ці з падазрэньнем на яго.

Мэдыкі атрымаюць бясплатнае харчаваньне, іх будуць дастаўляць на працу спэцыяльным транспартам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG