8 красавіка ўрад Літвы прыняў рашэньне аб прадаўжэньні карантыну і яго ўмовах. Міністэрства аховы здароўя падало ўраду праект, у якім прапаноўвалася падоўжыць карантын да 27 красавіка ўключна, паведамляе delfi.lt.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга прадставіў новы парадак — з 10 красавіка зрабіць нашэньне масак у грамадзкіх месцах абавязковым. Каб абмежаваць сходу людзей у сьвяты, рух перакрыюць з 20 гадзін 10 красавіка да 20 гадзін 13 красавіка.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Людзі ня змогуць уяжджаць у гарады і населеныя пункты, дзе ў іх няма нерухомасьці. Выключэньне тычыцца толькі паездак на пахаваньне, да цяжка хворых або да пацярпелых у выпадку здарэньня і на працу, калі месца працы знаходзіцца ў іншым самакіраваньні, або пры аказаньні неабходнай мэдычнай дапамогі. Рух абмяжоўваецца толькі ў гарадах і мястэчках iншых, чым месца пражываньня асоб.
У пачатку тыдня прэм’ер Саўлюс Сквярняліс адзначаў, што гэтыя абмежаваньні ўводзяцца для скарачэньня распаўсюджваньня каранавіруса, а парадак павінна будуць забясьпечваць паліцыя краіны, а калі спатрэбіцца, то будзе прыцягнутая і армія.