Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі і лекары ідуць на «каранавірусную» нараду да Лукашэнкі бяз масак. ФАТАФАКТ


Фота: «Официальный Минздрав» у Telegram
Фота: «Официальный Минздрав» у Telegram

Аляксандар Лукашэнка склікаў 7 красавіка нараду аб пастаўках нафты, пасьля якой заплянаваная нарада аб сытуацыі з каранавірусам.

Паводле Telegram-каналу «Пул первого», блізкага да прэс-службы Лукашэнкі, на нараду аб эпідэміялягічнай сытуацыі запрасілі кіраўнікоў абласьцей і начальнікаў «аблздраваў», а таксама лекараў «найбольш запатрабаваных клінік».​

Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя апублікаваў здымак таго, як на нараду ідуць «кіраўнікі розных узроўняў і арганізацыяў, адказныя за працу з COVID-19», «у тым ліку начальнікі ўпраўленьняў аховы здароўя абласьцей і галоўныя лекары некаторых установаў аховы здароўя».

На іншым здымку міністэрства відаць, што і міністар Уладзімер Каранік ня носіць маскі і дае інтэрвію карэспандэнтцы дзяржаўнага каналу АНТ, якая таксама ня носіць маскі. На «нафтавай» нарадзе сам Лукашэнка і чыноўнікі таксама былі бяз масак.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG