Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка не карыстаецца ні маскай, ні рэсьпіратарам — прэс-сакратарка кіраўніка краіны


Кіраўнік Беларусі забараніў праводзіць у сваёй працоўнай рэзыдэнцыі — Палацы Незалежнасьці — спэцыяльныя мэдычныя мерапрыемствы.

Кіраўніца прэс-службы Лукашэнкі на запыт Свабоды адказала, што пандэмія каранавірусу амаль не паўплывала на працоўны графік кіраўніка дзяржавы.

«Прэзыдэнт як вітаўся за руку, так і вітаецца, вы можаце і самі гэта назіраць — толькі ўключыце тэлевізар, — кажа Эйсмант. — Працоўны графік таксама будуецца паводле тых жа прынцыпаў, што і раней. Напрыклад, у пятніцу часьцей за ўсё ў працоўным раскладзе прэзыдэнта выязное мерапрыемства. На мінулым тыдні працавалі на прадпрыемстве „Адані“, на гэтым таксама плянуецца выязное мерапрыемства».

Разам з тым пандэмія закранула графік замежных паездак. Ужо скасаваная паездка кіраўніка Беларусі ў Латвію. Паводле прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка Беларусі карантын у Латвіі не спыняў, сустрэчу папрасілі перанесьці гаспадары.

«Міжнародныя захады, на жаль, ад нас не залежаць, — кажа Эйсмант. — Як прыклад, Латвія — у гэтай краіне ўведзены надзвычайны стан. Сёньня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з латвійскім калегам. І, як вядома, латвійскі бок прапанаваў перанесьці візыт. Прэзыдэнт да гэтай просьбы паставіўся з разуменьнем, але калі б ад боку, які прымае, такой просьбы не паступіла б — мы б паляцелі».

Што да асабістых мераў перасьцярогі кіраўніка Беларусі і яго атачэньня, тут пераважаюць захады асабістай гігіены. З словаў прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнік Беларусі не карыстаецца нават мэдычнай маскай.

«Маскі і рэсьпіратары прэзыдэнт ня мераў, — паведаміла Свабодзе Натальля Эйсмант. — Спортам як займаўся, так і займаецца. Так, усе госьці Палацу Незалежнасьці ведаюць, што рукі трэба мыць. Мыюць і перад сустрэчай з прэзыдэнтам. Мы, вядома, таксама гэта робім — нашмат часьцей, чым раней. Мые рукі і прэзыдэнт. Праводзіць іншыя спэцыяльныя медыцынскія мерыпрыемствы ў Палацы Незалежнасьці кіраўнік краіны катэгарычна забараніў».

Нагадаем, што 24 сакавіка падчас сустрэчы з паслом Кітаю Цуй Цімінам Аляксандар Лукашэнка сказаў, што найбольш баіцца псыхозу ад навінаў пра каранавірус, паведаміла прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.

«Усякае ў жыцьці бывае, але галоўнае — не панікаваць. Я больш за ўсё баюся, што людзі захварэюць на псыхоз ад таго, што адбываецца ў сродках масавай інфармацыі. Ад псыхозу будуць і ўсе астатнія хваробы. Так кажуць і спэцыялісты. Ваш досьвед, наш досьвед мы выкарыстоўваем, каб на гранічна дапушчальным для нас узроўні прайсьці пік. Вытрываем да праваслаўнага Вялікадня — значыць, жыць будзем», — заявіў кіраўнік Беларусі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG